Запрашаем на Дзень Роднай Мовы 21 лютага

Запрашаем на Дзень Роднай Мовы 21 лютага

Запрашаем на Дзень Роднай Мовы 21 лютага. Святкуйце разам з намі!

21 лютага, у панядзелак, па ўсім свеце адзначаецца Міжнародны Дзень Роднай Мовы. (United Nations’ International Mother Language Day). Канешне ж, у Беларусі, – гутарка ідзе пра беларускую мову. Безумоўна, рэстаран «Кухмістр» горача падтрымлівае гэтую глабальную ініцыятыву. І прапануе адсвяткаваць Дзень Роднай Мовы разам з намі. Таму што менавіта ў нас у гэты дзень:

Інтэрактыўнае шоў “Смак Роднай Мовы” ад Вясёлага Шляхцюка (харызматычнага беларускага аніматара і вядучага Васіля Грыбоўскага). З удзелам адмыслова запрошанага эксперта, гісторыка беларускай кухні Алеся Белага. Аўтара кніг  «Белорусская кухня: Гастрономический путеводитель», «Сакатала Бочачка»  , Belarusian Cookbook – і многіх іншых.

У максімальна вясёлай і дасціпнай форме Вы зможаце:

  • ад душы павесяліцца з жартаў і досціпаў  Вясёлага Шляхцюка
  • паўдзельнічаць у віктарыне на веданне назваў беларускіх страў, іх гісторыі і сімвалізма. З фірмовымі сувенірамі рэстарана ў якасці прызоў
  • паслухаць прэзентацыю страў і напояў нашага меню ад “зорных” эксперта і вядучага. Усё, што Вы даўно хацелі ведаць пра беларускую кухню – але баяліся спытацца 🙂

Як заўжды ў “Кухмістры”, лепшае ў краіне беларускае нацыянальнае меню, з выдатным выбарам беларускіх страў і напояў.

Адмысловая страва гэтага дня – дранікі ў форме Сэрца, з ласосем, – на знак гарачай любові (не блытаць з каханнем!) да беларускай мовы.

Пачатак а 19-30.

Ужо амаль 10 гадоў, ад самага пачатку нашай працы, мы нястомна вяртаем беларусам і гасцям краіны традыцыйныя стравы і напоі. Настойліва прапагандуем нацыянальную годнасць і добрасуседства. Падкрэсліваем разнастайнасць розных этнічных культур Беларусі. (У прыватнасці, габрэйскай і татарскай). Папулярызуем нацыянальную культуру не толькі ў гастранаміі, але і ў музыцы, танцах, выяўленчым мастацтве. І ў партнёрстве з іншымі патрыятычнымі ініцыятывамі і праектамі. Далучайцеся да кола нашых сталых сяброў! І нагадваем, дарэчы, што беларускамоўным кліентам у нас зніжка 5%!

«Кухмістр» – Твой Родны Смак!