Нашы калядныя праграмы! 6-7 студзеня

Нашы калядныя праграмы!  6-7 студзеня

І на каталіцкае, і на праваслаўнае Божае Нараджэнне – Ражство, як і ўсе апошнія гады, – нашы калядныя анімацыйныя праграмы. Усё як заўжды: традыцыйныя беларускія калядкі-канты, Куцця на стале, прыгожая зялёная ялінка. Урачыстае чаканне Віфлеемскай зоркі, “смерць” і “уваскрашэнне» Казы. Цёмна і холадна, але ля нашых камінаў заўсёды цёпла і ўтульна. І сытна. І ўжо з’явілася святло надзеі. І Сонца паварочвае да лета, да цяпла.

Знайшлі ў сваім архіве вось гэтае фота 2-гадовай даўніны. Тады наш дружны і вясёлы гурт калядоўшчыкаў не пакінуў нікога з гасцей абыякавым. І сярод іх імгненна знайшліся кандыдаты на ролі Казы, Мядзведзя, Цыганкі, Звездара. Казе, праўда, давялося на нейкі час нават… памерці 🙁 Але ў тым і сэнс гэтага свята. Якое не толькі Каляды, але яшчэ і – Нараджэнне Хрыстовае. І па смерці магчымае ўваскрашэнне. Тыя, хто не ленаваўся і не саромеўся, весела падпявалі калядоўшчыкам. І разам з імі развучвалі традыцыйныя беларускія гульні і танцы. І канешне, усе дружна падсілкаваліся смачнымі беларускімі стравамі 🙂

Дарэчы, сёлета мы вяртаемся да традыцыі, якую былі закінулі 4 гады таму. Гатаваць да каляднай вячэры самыя сапраўдныя Куццю і чырвоны боршч з вушкамі.

Да хуткіх калядных сустрэч у рэстаране “Кухмістр”, сябры!

6 і 7 студзеня – калядная праграма з дуэтам “Край Сонца”.