Стравы рэстарана «Кухмiстр» зрабіліся нашмат болей даступнымі!

Стравы рэстарана «Кухмiстр» зрабіліся нашмат болей даступнымі!

Стравы рэстарана «Кухмiстр» зрабіліся нашмат болей даступнымі! Праз эпідэмію, але на Вашу карысць, шаноўныя госці.

Нагадваем, што мы распрацавалі адмысловае меню з нізкімі цэнамі. Натхнёныя ініцыятывай знакамітага амерыканскага шэф-кухара і педагога Хасэ Андрэса. Які ператварыў на перыяд эпідэміі восем сваіх рэстаранаў у Нью-Ёрку і Вашынгтоне ў недарагія грамадскія страўні. За цалкам памяркоўную плату, гасцям прапануюць стравы з рэстаранаў вышэйшай катэгорыі.

Мы спадзяемся, што з новым адмысловым меню дастаўкі, цэны якога ўдвая (!!!) ніжэй за нашыя стандартныя, больш людзей змогуць дазволіць сабе рэжым самаізаляцыі. Паглядзець яго і зрабіць заказ можна тут.

Таксама ўсе астатнія стравы з нашага асноўнага меню можна замовіць з дастаўкай або на вынас са зніжкай 30%.

На здымку: Сімпатычная каманда дастаўкі рэстарана «Кухмiстр» адпраўляецца ў шлях з чарговай порцыяй заказаў 🙂

Звяртайцеся хутчэй, абслужым і па-беларуску! Ну і дарэчы, мы не зачыніліся і ўласна як рэстаран. Па-ранейшаму працуем у звычайным рэжыме з 12 да 22 гадзін. З усімі захадамі перасцярогі, якіх вымагае сённяшняя няпростая сітуацыя.

Смачна есці! Прыходзьце да нас або замаўляйце нашы смачныя стравы на вынас або з дастаўкай!