Дзень Святога Патрыка ў Мінску на беларускі лад!

Дзень Святога Патрыка ў Мінску на беларускі лад!

Дзень Святога Патрыка ў Мінску на беларускі лад!

17 і 18 сакавіка ўсім, хто замовіць наш дэгустацыйны сет “Карагод беларускіх смакаў” – у падарунак 2 келіхі піва па 0.33 л. Наш Кухмистр з гэтай нагоды таксама апрануўся належным чынам. І ўпотай спадзяецца падгледзець, – дзе ж хітры лепрыкон хавае свае скарбы?

А 18 сакавіка (у пятніцу) запрашаем на святочны канцэрт! Толькі ў гэты незвычайны дзень, у гонар ірландскага святога, старыя песні з самай зялёнай на свеце выспы загучаць па-беларуску. Пад старажытныя славянскія гуслі! Ажывуць ірландскія легенды і добрае піва паліецца ракой!!! Дуэт: Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная  – праспяваюць ірландскія песні па-беларуску! ☘️  На два галасы, пад акампанемент гусляў. Гэта тыя самыя ірландскія карчомныя песні, у перакладзе на беларускую, якія Алесь Чумакоў прадставіў у сваім альбоме “Праўда ў віне” (2019).

Запрашаем у Кухмістр 18 сакавіка, у чацвер, а 20-й гадзіне. Для святочнага настрою будзе усё: піва, беларускія стравы і напоі. Дадаткова патрэбныя толькі ВЫ!!! ☘️ УВАХОД ВОЛЬНЫ. І ПАЖАДАНА АПРАНУЦЬ ШТОСЬЦІ ЗЯЛЁНАЕ!

Дарэчы, а ці ведаеце Вы, што беларуская і ірландская кухні даволі падобныя адна на адну? Нават свой варыянт дранікаў (“боксты”) у ірландцаў ёсць. Пра гэта можна даведацца з займальнага артыкула ў нашым блогу. Напрыклад, наша фірмовая Тушанка з бараніны з гароднінай – блізкі сваяк ірландскага рагу. Увогуле, “амаль што ірландскія” стравы нас акружаюць амаль паўсюль. Трэба толькі навучыцца іх заўважаць у руціне шэрых дзён. Як і адчуваць у сабе сапраўднага ірландца 🙂

Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку музыкаў …і за максімальны рэпост гэтай навіны: Дзень Святога Патрыка ў Мінску на беларускі лад!

БРАНІРУЙЦЕ МЕСЦЫ ПА ТЭЛЕФОНЕ: +375 29 119 4900 (або праз любы з асноўных месэнджэраў). Або па электроннай пошце: best@kuhmistr.by