Што такое традыцыйная крывянка?
Крывяная каўбаса. О, гэта досыць проста!
Інакш кажучы, крывяная каўбаса. О, гэта досыць проста! У адвараныя або сырыя крупы (як правіла грэцкія, радзей ячныя або рысавыя) дадаюць тлушч, скваркі, і прыправы. І, канешне, свежую свіную кроў. Добра перамешваюць і кладуць (ці, дакладней, наліваюць) у тоўстыя cвіныя кішкі. Потым трохі абварваюць ды падпякаюць у печы. Часам заміж крупаў кладуць муку.
Здаецца, яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму, так рабілі ў кожнай сялянскай гаспадарцы. Свежая кроў у хатніх умовах даступная толькі пад час забіцця свінні. Таму у невялікіх прыватных гаспадарках гэта была выключна сезонная страва. Якую спажывалі вельмі хутка па прыгатаванні, бо без лядоўні яна хутка псуецца. Ну, але колішні вялікі магнацкі маёнтак або сучасная прамысловасць, канешне, могуць пастаўляць крывянку да стала круглы год.
Смаленне вепрука
Калісьці забой свінні быў, бадай, сапраўднай урачыстасцю. У беларускай літаратуры пра гэтую важную падзею ёсць некалькі класічных апавяданняў. Сярод якіх мабыць, самае вядомае – «Смаленне вепрука» Міхася Стральцова. Якое, можа, не так нават пра сам забой свінні, як пра жыццё. Пра тую пару, калі ўранку марозліва, хмельна, бы першаком, пахне ў наваколлі дымам. Калі ўранку марозліва, хмельна, бы першаком, пахне ў наваколлі дымам. Калі ападаюць інеем сырыя туманы, калі чарсцвее зямля, і цёмным, ільсняна халодным зяленівам б’е ў вочы парадзелая пры дарозе трава. І калі раптам прыходзіць у галаву непрадбачна вострая думка пра маці…
Дэлікатэс са старажытнага Турава
У заможных дамах часам нават ладзілі раскошныя банкеты з гэтай нагоды, з рассылкай афіцыйных запрашальных білетаў. Людзі прасцей таксама ладзілі ўрачыстыя бяседы, хаця і не такія фармальныя. Пакаштаваць смажанай свежаніны, ды рознай іншай смакаты. Гэта парой рабілі розныя сальцісоны ды кіндзюкі, закладалі запасы шынак ды кумпякоў. І абавязкова гатававалі крывянку. Вось такую як рыхтуюць для нас ва ўсходнім Палессі, у наваколлях старажытнага Турава. Па лаканічным старадаўім рэцэпце: кроў, сала і грэчка. Спецыі – кмен, чорны перац і каляндра – і, вядома ж, соль. Падаем запечаную крывяную каўбасу мы з апетытным соусам з печанай бульбы. Смачна есці!







