Беларускія народныя танцы ў "Кухмістры" - 18 лютага

Беларускія народныя танцы ў "Кухмістры" - 18 лютага
Беларускія народныя танцы ў “Кухмістры”
Са студзеня 2022 г. “Кухмістр” распачаў новы культурны праект: бясплатнае навучанне гасцей беларускім народным танцам. Зрэшты, тэта не нейкае пафаснае ды занадта сур’ёзнае дзейства. Але перадусім – Гульня. Пацешная, пазнавальная, якая дазваляе даць выйсце лішку энергіі, можа быць – пазнаёміцца ​​з сімпатычнымі дзяўчынай або юнакоў (хай нават узростам за 40). Але гэта таксама і магчымасць дакрануцца да глыбіннай гісторыі, лепш зразумець саму душу народа, ягоны тэмперамент і этыку.
У народных танцаў – некалькі пластоў сэнсаў. З аднаго боку, гэта форма такой старадаўняй забаўкі. Бо калі людзі сабраліся на спатканне, без руху яны хутка засумуюць. З іншага боку, шмат якія танцы развіліся з вельмі старых магічных абрадаў. Бо людзі здаўна верылі, што пэўны набор рухаў можа гарантаваць ураджай лёну, або выклікаць дождж. З часам гэтыя рухі рабіліся больш умоўнымі і грацыёзнымі. Пакуль, у выніку, ператвараліся ў народныя танцы. Нарэшце, танцы былі свайго роду дазволенай эратычнай гульнёй, якая давала моладзі магчымасць знаёміцца ​​і выбіраць прыдатную пару, не пераходзячы небяспечнай рысы. Большасць танцаў – вельмі простыя, і разам з тым глыбока сімвалічныя і элегантныя. За вечар Вы лёгка зможаце асвоіць 4-5 беларускіх народных танцаў розных жанраў і эпох: пару полек, Кракавяк, Падэспань, Ойра-ойра і інш.
Пакуль мы плануем праводзіць урокі раз на тыдзень, па пятніцах, з 19 гадзін. Абавязкова прыходзьце да нас штопятніцы! І нават калі яшчэ саромеецеся танцаваць самі, палюбуйцеся як гэта робяць іншыя госці, пад кіраўніцтвам нашых інструктараў
P.S.  Танцавальныя праграмы часова прыпыненыя, у сувязі з ваенным часам.