«Кошык касца» – наша прапанова для самаізаляцыі на вёсцы. (По-русски – “Корзина косаря”)
Страва толькі на замову з сайта рэстарана або па тэлефоне, пакуецца ў 4- боксы
Збіраецеся правесці выходныя ў вёсцы за сельгаспрацамі! Выдатна, сіноптыкі абяцаюць доўгачаканыя дажджы, удалых пасадак! Захопіце з сабой наш «Кошык касца», бо пасля інтэнсіўнай фізічнай працы на вольным паветры вы непазбежна прагаладаецца і будзе трэба чымсьці падсілкавацца. У склад нашага старанна распрацаванага набору для дачнай працы, якая плаўна пераходзіць у адпачынак, уваходзяць:
Курыныя крылцы ў выглядзе «Чупа-чупс»
«Пальцам пханая» хатняя каўбаса
Бульба «па-хатняму» – папярэдне адвараная і абсмажаная са спецыямі
Калдуны хатнія (яны ж – пельмені са свінінай)
Тэфтэлькі з бараніны
Смажаныя пласцінкі бекону
Свіныя рэбры барбекю
Агурочкі салёныя, марынаваныя таматы або капуста квашаная
А таксама набор соусаў – тар-тар, смятана, хатні кетчуп
Агульная вага кошыка цалкам дастатковая для Чырвонага Капялюшыка, Бабулі, і нават Воўка, разам узятых! Амаль паўтара кілаграма, і не трэба нікога больш з’ядаць. Поўны хэпі энд. І мы ўпэўненыя, што ўсё ў Вас будзе акуратна ўзарана, скошана, прыбрана і выкладзена як трэба. Кожны павінен рабіць сваю працу эфектыўна і прыгожа. І гарадскі працаўнік, які выехаў на вёску з шэфскай дапамогай, і рэстаратар.
Набор даступны толькі на заказ з сайта рэстарана або па тэлефоне.
Выхад 1280/110/150 грам.
Кошт 50 рублёў.