Кухмістр атрымаў Europe Restaurant Awards 2019

Кухмістр атрымаў Europe Restaurant Awards 2019

Кухмістр атрымаў Europe Restaurant Awards 2019

Cпяшаемся падзяліцца нечаканай радаснай весткай, якая толькі што прыйшла нам па пошце! Нам прысудзілі званне і ганаровы дыплом лепшага рэстарана беларускай (і літоўскай) кухні ў Мінску ў спаборніцтве Europe Restaurant Awards 2019. Пра якое мы нават не ведалі (і тым больш, не куплялі гэта званне, як гэта робіцца ў некаторых конкурсах).

Мы вельмі рады і ганарымся, і хочам перш за ўсё падзякаваць вам, нашы дарагія госці. Бо нас заўважылі і адзначылі сярод іншых выключна дзякуючы амаль 4000 водгукаў, пакінутых Вамі на нашу працу на розных інтэрнэт-пляцоўках. Вялікі вам дзякуй! І да новых сустрэч у рэстаране «Кухмістр»!