Запрашаем на Дзень Роднай Мовы 21 лютага

Запрашаем на Дзень Роднай Мовы 21 лютага

Запрашаем на Дзень Роднай Мовы 21 лютага. Святкуйце разам з намі!

21 лютага, у аўторак, па ўсім свеце адзначаецца Міжнародны Дзень Роднай Мовы. (United Nations’ International Mother Language Day). Рэстаран «Кухмістр» горача падтрымлівае гэтую глабальную ініцыятыву. У гэты дзень мы разыгрываем з гасцямі нескладаную віктарыну на веданне беларускай мовы са смачнымі прызамі. Будуць і іншыя прыемныя бонусы для ўсіх, хто прадэманструе хаця б імкненне гаварыць і разумець па-беларуску.

А летась, роўна год таму, у гэты самы дзень мы праводзілі інтэрактыўнае шоў “Смак Роднай Мовы”. Ад Вясёлага Шляхцюка (харызматычнага беларускага аніматара і вядучага Васіля Грыбоўскага). З удзелам адмыслова запрошанага эксперта, гісторыка беларускай кухні Алеся Белага. Аўтара кніг  «Белорусская кухня: Гастрономический путеводитель», «Сакатала Бочачка»  , Belarusian Cookbook – і многіх іншых.

На жаль, апошнім часам вельмі ўскладнілася працэдура атрымання дазволу на такія мерапрыемствы. Таму – авохці! – сёлета яго не будзе.

Але як заўжды ў “Кухмістры”, – лепшае ў краіне беларускае нацыянальнае меню, з выдатным выбарам беларускіх страў і напояў.

Ужо амаль 10 гадоў, ад самага пачатку нашай працы, мы нястомна вяртаем беларусам і гасцям краіны традыцыйныя стравы і напоі. Настойліва прапагандуем нацыянальную годнасць і добрасуседства. Падкрэсліваем разнастайнасць розных этнічных культур Беларусі. (У прыватнасці, габрэйскай і татарскай). Папулярызуем нацыянальную культуру не толькі ў гастранаміі, але і ў музыцы, танцах, выяўленчым мастацтве. І ў партнёрстве з іншымі патрыятычнымі ініцыятывамі і праектамі. Далучайцеся да кола нашых сталых сяброў! І нагадваем, дарэчы, што беларускамоўным кліентам у нас зніжка 5%!

«Кухмістр» – Твой Родны Смак!