Размаўляйце з намі па-беларуску! Нават калі афіцыянты крыху бянтэжацца. Падтрымайце іх і наша імкненне захаваць беларускую мову жывой і патрэбнай.
Цалкам беларускамоўным кліентам пры замове вячэры (ад 16-й гадзіны) мы прапануем 5% зніжку на стравы з нашага асноўнага меню.
Прапанова датычыць рэальна беларускамоўных груп. Не тых, хто толькі вітаецца па-беларуску або здольны сказаць за вечар пару дзяжурных слоў 🙂 Канчатковае рашэнне пра наданне зніжкі і колькасць людзей, на якіх яна распаўсюджваецца, застаецца за адміністратарам. (Звычайна не датычыць груп колькасцю больш за 8 чалавек, апроч цалкам беларускамоўных).
Дзякуем за Вашы разуменне и падтрымку! Часцей карыстайцеся беларускай мовай – рана ці позна, гэта абавязкова ўзнагародзіцца! Будзьма!