Запрашаем на Дзень Роднай Мовы 21 лютага

Запрашаем на Дзень Роднай Мовы 21 лютага

Запрашаем на Дзень Роднай Мовы 21 лютага. Святкуйце разам з намі!

21 лютага, у нядзелю, па ўсім свеце адзначаецца Міжнародны Дзень Роднай Мовы. (United Nations’ International Mother Language Day). Канешне ж, у Беларусі, – гутарка пра беларускую мову. Безумоўна, рэстаран «Кухмістр» горача падтрымлівае гэтую глабальную ініцыятыву. І прапануе адсвяткаваць Дзень Роднай Мовы разам з намі. Таму што менавіта ў нас у гэты дзень:

– Бяспройгрышная віктарына на веданне назваў беларускіх страў. З гарантаваным смачным прызом-пачастункам усім удзельнікам! 🙂

Жывая музыка і бясплатны ўрок традыцыйных беларускіх народных танцаў ад дасціпных і крэатыўных музыкаў з гурта «Славянскія Рытмы». (Бярыце з сабой зменны абутак)!

– Як заўжды, выдатнае нацыянальнае меню з найлепшым выбарам беларускіх страў і напояў.

– Толькі ў гэты дзень, гатуем для Вас адмысловую страву з рэзерва нашага меню – «Слуцкі кручонік». (По-русски – «Слуцкий завиванец»). Гэта смачны беларускі адказ шаўрме, гірасу, бурытасам і іншым падобным стравам.

– Таксама, напярэдадні гэтага дню на сайце «Нашай Нівы» стартаваў займальны і пазнавальны тэст на веданне гісторыі і сімвалізма беларускіх страў і напояў. Мы распрацавалі яго на падставе нашага актуальнага меню. А таксама,  гісторый беларускіх страў і напояў, вядомых з кніг Алеся Белага «Белорусская кухня: Гастрономический путеводитель» і «Сакатала Бочачка». Калі Вы ўважліва чыталі гэтыя кнігі ды-або часта бываеце ў «Кухмістры», Вам будзе зусім няцяжка прайсці гэты тэст 🙂

Ужо амаль 10 гадоў, ад самага пачатку нашай працы, мы нястомна вяртаем беларусам і гасцям краіны традыцыйныя стравы і напоі. Настойліва прапагандуем нацыянальную годнасць і добрасуседства. Падкрэсліваем разнастайнасць розных этнічных культур Беларусі. Не толькі ў гастранаміі, але і ў музыцы, танцах, выяўленчым мастацтве. І ў партнёрстве з іншымі патрыятычнымі ініцыятывамі і праектамі. Далучайцеся да кола нашых сталых сяброў! «Кухмістр» – Твой Родны Смак!