«Карагод беларускіх смакаў»

«Карагод беларускіх смакаў»

«Карагод беларускіх смакаў» – наш новы дэгустацыйны сет

Мы часта эксперыментуем з дэгустацыйнай сэтамі беларускай кухні. Яны дазваляюць нам прадставіць у нашым прачытанні разнастайныя нацыянальныя смакі, ў форме свайго роду анталогіі. «Карагод» быў распрацаваны намі для суправаджэння салідных і нетаропкіх сяброўскіх гутарак. Пераважна пад піва. Ён разлічаны на класічную кампанію з 3 чалавек. І мае салідную вагу – амаль паўтара кілаграма. Аптымальна спалучае ў сабе старанна прадуманы набор гарачых страў і соусаў да іх. У ідэале, яго лепш за ўсё дэгуставаць пад халоднае піва. Але ён добра спалучаецца і з моцнымі напоямі. (У самім рэстаране мы б прапанавалі ў якасці альтэрнатывы піву дэгустацыйны набор нашых настоек 6 x 30 мл).

У склад сету ўваходзяць:

«Бульбяная кішка» (смажаная бульбяная каўбаса) – культавая страва, якая лічыцца нацыянальным вынаходніцтвам Беларусі.

«Калдуны» (пяльмені) у фрыцюры – страва з глыбокай міфалогіяй, пра што сведчыць нават сама «чароўная» назва. А ведаеце, колькі штук з’ядалі рэкардсмены былых (не)жартоўных спаборніцтваў на максімальную колькасць спажытых калдуноў? Ды ледзь не за сотню!

– «Чупа-чупсы» з курыных крылцаў – каб пад’есці не па-дзіцячаму 🙂

– «Скрылькі» – храбусткія лустачкі смажанай грудзінкі

– Піражкі з бульбай – адной стравай з бульбы ў беларускім сеце не абыйдзецца!

– Смажаныя тэфтэлі – круглыя міні-катлеткі з ялавічыны з невялікім дадаткам свініны

– Часночныя сухарыкі – класічныя, з сырам і часнаком. Смажым іх з папулярнага ў Беларусі Нарачанскага хлеба. (Тут можна прачытаць пра яго ролю ў адраджэнні беларускай хлебнай традыцыі).

– Соўсы: Смятанны мус з хрэнам, Хатні кетчуп, Аджыка беларуская, Пікантная морква

«Карагод беларускіх смакаў» даступны як у самім рэстаране, так і на дастаўцы. (Праз нашых партнёраў menu.by). Агульная вага сету – 1400 грамаў, кошт – 50,00 руб. Смачна есці!