Конкурс на лепшы хатні халаднік

Конкурс на лепшы хатні халаднік

Конкурс на лепшы хатні халаднік!

Якое ж лета без халадніка?

Паціху лета, якое так доўга вагалася, усё ж уступае ў свае правы. Раз-пораз бывае ўжо нават па-сапраўднаму горача. Ужо ўсюды даступныя свежыя зялёныя цыбуля, кроп, агурочкі, радыска, маладыя бурачкі. А гэта значыць, – самы час гатаваць халаднік! Адну з самых яскравых і знакавых нацыянальных страў. У нашым сезонным меню ўжо 3 тыдні як даступныя і класічны бурачковы халаднік, і «акрошка» на кефіры. Так што сардэчна запрашаем паспрабаваць. Асабліва прыемна ласавацца халадніком, седзячы на нашай летняй тэрасе!

Мужчыны выпілі гарэлкі, ўсе паселі.

І моўчкі жвава халаднік літоўскі елі.

Памятаеце, можа быць, гэтае месца з паэмы «Пан Тадэвуш»? Ужо як мінімум 200 гадоў халаднік – сімвал патрыятызму грамадзянаў Вялікага княства Літоўскага, гонар літоўскай і беларускай нацыянальнай кухні.

Абвяшчаем конкурс

Вось і мы вырашылі абвясціць конкурс на самы арыгінальны хатні рэцэпт халадніка. У залік прымаем, зрэшты, не толькі рэцэпты як гэткія. Але таксама і займальныя, забаўныя і павучальныя гісторыі з Вашага жыцця, асабістага і грамадскага, звязаныя з халаднікамі. З любымі, вядома ж, не толькі з бурачковым. Але і са шчаўёвым, з фруктовым або ягадным або якім заўгодна яшчэ. І нават не абавязкова гэта павінен быць толькі традыцыйны беларускі халаднік. Пра гісторыю якога рэкамендуем усім прачытаць вось гэтую цікавую нататку.

Бо халодныя супы, пераважна з гародніны, здаўна вядомыя кухням многіх народаў: іспанскае гаспача, балгарскі таратор, руская окрошка … Як правіла, першапачаткова яны былі тыпова сялянскімі стравамі. Асабліва запатрабаванымі у летнюю спякоту. Калі і есці то не асабліва хочацца. І ўжо тым болей – няма часу важдацца з прыгатаваннем. Дай Божа ухадзіцца з працай у полі. Вось у такіх акалічнасцях, мабыць, паўстаў некалі наш халаднік.

Дасылайце, калі ласка, свае арыгінальныя рэцэпты і гісторыі на адрас pr@kuhmistr.by. Асабліва вітаюцца пасты ў сацыяльных сетках з хэштэгам #холодник-2021 або #халаднік-2021 і репост гэтай нашай аб’явы.

Падвесці вынікі конкурсу мы плануем па завяршэнні сезона халаднікоў, у верасні.

Галоўны прыз – сертыфікат на вячэру (або абед) у рэстаране «Кухмистр» на 150 рублёў + клубная карта рэстарана. І два другія прызы – сертыфікат на 50 рублёў + таксама клубная карта. І канешне, мы абавязкова апублікуем гісторыі і рэцэпты пераможцаў на нашым сайце, так што без невялікага моманту Вашай славы не абыдзецца! 🙂 Магчыма, калі цікавых рэцэптаў і гісторый апынецца нечакана шмат, мы падумаем і пра ўвядзенне дадатковых прызоў. Конкурс на лепшы хатні халаднік стартаваў.

Поспехаў! З нецярпеннем чакаем Вашай пошты і допісаў у сацыяльных сетках!